Аб змяненні парадку падачы электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
- З 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З), змяняецца парадак падачы электронных зваротаў.
- Грамадзяне і юрыдычныя асобы рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ОБРАЩЕНИЯ.БЕЛ.
Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Праца са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у ААТ “Пружанскі малочны камбінат” ажыццяўляецца ў адпаведнасці:
- з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;
- з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”;
- з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”;
- з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”.