Раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства «Квіток у будучыню!»
21 лютага 2026 года ў Пружанскім раённым цэнтры культуры адбылося раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства “Квіток у будучыню” для навучэнцаў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Асноўную мэту гэтай сустрэчы абазначыў намеснік старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Руслан Супрыновіч: вызначыцца ў жыцці з прафесіяй, стаць сапраўдным грамадзянінам нашай краіны. Ён пажадаў удзельнікам не толькі выбраць цікавую прафесію, але і вярнуцца на “малую Радзіму”, набываючы тут працоўны стаж.
Перад пачаткам мерапрыемства ў фае цэнтра культуры працавалі лакацыі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, расказваючы аб перспектывах працаўладкавання і кар’еры, сваіх дасягненнях і грамадскім жыцці.
На лакацыі ААТ “Пружанскі малочны камбінат” са старшакласнікамі актыўна працавалі спецыяліст па кадрах Марына Кобрынец і інжынер-тэхнолаг Ала Марчук, якія адказвалі на пытанні аб перспектывах вучобы і нюансах працаўладкавання.
На сцэне цэнтра культуры адным з першых спікераў выступіў намеснік дырэктара ААТ “Пружанскі малочны камбінат” Дзмітрый Сачоўка, які з практычнага пункту гледжання давёў да будучых абітурыентаў перспектывы развіцця прадпрыемства, яго мадэрнізацыі, стварэння сучасных вытворчасцей і новых рабочых месц, а таксама асвятліў асноўныя магчымасці і сацыяльныя гарантыі для будучых маладых спецыялістаў.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, начальнік аддзела па адукацыі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Момлік, што падобныя сустрэчы часта выступаюць лёсавызначальнымі для многіх старшакласнікаў, а перспектывы, абазначаныя спікерамі, і комплекснае развіццё рэгіёну ў цэлым прымушаюць школьнікаў задумацца аб замацаванні на “малой Радзіме”.
Навучэнцы пераканаліся: вяртаючыся ў родны раён, працуючы на Радзіме, яны змогуць удзельнічаць у развіцці сваёй дзяржавы, уносіць уклад у росквіт Пружаншчыны.




















