Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.
Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- найменне прадпрыемства або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) альбо службовай асобы, якім накіраваны зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
- пераказ сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян)
Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
- найменне прадпрыемства або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) альбо службовай асобы, якім накіраваны зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- пераказ сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), які пацвярджае гэту інфармацыю.
Паштовы адрас, рэжым працы:
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасу месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, вызначаны iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі прадпрыемства;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спыненая перапіска.