Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) ажыццяўляецца дырэктарам ААТ “Пружанскі малочны камбінат” Лосем А.Э. штотыдзень па аўторках з 8.30 да 13.00.
Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Папярэдні запіс на прыём па асабістых пытаннях праводзіцца ў прыёмнай дырэктара ААТ “Пружанскі малочны камбінат” у загадчыка канцылярыі Карпусь Таццяны Мікалаеўны, тэл. (016 32) 3-41-78.