Запрашаем дзетак на новую дзіцячую пляцоўку ад «Пружанскага малочнага камбіната»!
📌 Нагадаем яшчэ раз яе месцазнаходжанне: вул. Палеская, 5, насупраць фірменнага магазіна «Верас».
🗣️ Малочны камбінат зладзіў для дзяцей і бацькоў сапраўднае свята. Павіншавалі ўсіх з Днём абароны дзяцей старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і дырэктар ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Аляксандр Лось.
👪🍦 Працавала інтэрактыўная пляцоўка ад выратавальнікаў, дзяцей забаўлялі персанажы з мультфільмаў і, канечне, многія сталі ў чаргу за пружанскім марожаным.