«Пружанскі малочны камбінат» атрымаў узнагароды конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» – 2022
Цырымонія ўзнагароджання прадпрыемстваў-лідараў прайшла напярэдадні ў Брэсце, у Доме культуры чыгуначнікаў. Яна адбылася ў рамках мерапрыемстваў да Сусветнага дня метралогіі.
Званне лаўрэатаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2022 года прысуджана 55 таварам, вырабленым 37 арганізацыямі Брэсцкай вобласці. Па колькасці лаўрэатаў вобласць стала лідарам.
Нагадаем, што наш малочны камбінат адзначаны за шэраг сыроў цвёрдых і плаўленых. Таксама ўзнагароджаны дыпломам «Стабільная якасць» у намінацыі «Харчовыя тавары».